У Маскве гарэў Новадзявочы манастыр (фота, відэа)

Пажар пачаўся ў званіцы, якая была на рэканструкцыі.



snimok_ekrana_2015_03_15_v_23_54_56.jpg

Загарэлася званіца Новадзявочага манастыра, якая была на рэканструкцыі. Па папярэдніх дадзеных пажар пачаўся з-за замыкання цеплавых гармат, якія сушылі будынак.

Агенцтва "Масква" адзначае, што паведамленне аб узгаранні паступіла ў 22:41, першыя пажарныя прыехалі на месца праз 15 хвілін. Гарыць прыкладна 100 квадратных метраў будаўнічых рыштаванняў. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Званіцу тушаць 16 адзінак пажарнай тэхнікі. Пажару прысвоены другі павышаны статус складанасці.

Прыкладна а палове другой пажарнікі паведамілі, што пагасілі агонь. Урад Масквы вінаваціць у пажары рэстаўратараў манастыра. Тым часам Мінкульт і падрадчык заяўляюць, што рэстаўрацыйныя працы былі скончаныя задоўга да пажару.


         

euroradio.by