Польскія гісторыкі абураны нямецка-расійскім падручнікам па гісторыі

Польскія гісторыкі абураны нямецка-расійскім падручнікам па гісторыі ХХ стагоддзя, які некалькі дзён таму прадставілі навукоўцы з Нямеччыны і Расіі.  



076f9c4d8.jpg

Гаворка ідзе пра пакт Молатава-Рыбентропа. Паводле расійскіх даследчыкаў, Сталін не меў выйсця і быў прымушаны заключыць дагавор з Гітлерам. Расіяне таксама адмаўляюць факт супольнага вайсковага параду немцаў з рускімі ў Брэсце, не згаджаюцца ставіць на адной плоскасці гітлераўскую Германію і СССР.

Польскія гісторыкі занепакоеныя такім перапісваннем гістарычных фактаў нанава. Фальсіфікацыя фактаў звязана з расійскай дзяржаўнай прапагандай, якая будуе тоеснасць народу на перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. А на гэтай перамозе не можа быць ніводнага ценю.

Пакт Молатава-Рыбэнтропа, падпісаны ў жніўні 1939 года, быў фармальна дамовай аб ненападзенні, але тайныя пратаколы датычылі падзелу паміж Нямеччынай і СССР незалежных дзяржаваў: Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Румыніі.

www.radyjo.net