Пётр Парашэнка ўнёс у Раду праект звароту да ААН і ЕС па міратворцах
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект пра ўхваленне звароту ад імя Савета бяспекі ААН і Савета Еўрасаюза аб разгортванні на тэрыторыі Украіны міжнароднай аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі.

Адпаведны праект пад №2379 зарэгістраваны ў парламенце 16 сакавіка, паведамляе www.aif.ua.
Тэкст законапраекта на сайце Вярхоўнай Рады на дадзены момант адсутнічае.