«Сямейны пікнік з Белсатам» забаронены
1 верасня ў Мінску не будзе сямейнага пікніка «З «Белсатам» у новы
школьны год». У апошні момант яго адмяніў уласнік памяшкання – вытворца
тэлевізараў «Гарызонт».
Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузыпрыгадвае, што раней «Гарызонт» дазваляў «Белсату» праводзіць там свае мерапрыемствы. Гэтым разам прадстаўнік прадпрыемства напісаў, што іх не паінфармавалі, якая менавіта імпрэза будзе адбывацца ў памяшканні, і не прадставілі дакументу, які б пацвярджаў згоду гарадскіх уладаў на яе правядзенне. Хоць паводле беларускага заканадаўства, пікнік не ёсць масавым мерапрыемствам. Адміністрацыя «Гарызонту» дадала, што «Белсат» працуе без акрэдытацыі ды нелегальна выкарыстоўвае свой таварны знак.
Паводле Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, ліст з паведамленнем пра адмену пікніка прыйшоў так позна, каб арганізатары не змаглі знайсці новага месца. «Уражвае факт, што гэта была абсалютна не палітычная імпрэза, для дзяцей. Мы планавалі правесці віктарыны, гульні і канцэрт. Забарона такога мерапрыемства – гэта проста нейкая параноя».
"Тое, што «Белсату» нагадалі пра выкарыстанне нелегальнага таварнага знаку, даводзіць: справай заняліся ўлады вышэйшага рангу, лічыць дырэктарка тэлеканалу. Пры гэтым, арганізатары нават не збіраліся выкарыстоўваць лагатып тэлеканалу, каб не зашкодзіць імпрэзе. «Мы ўсведамлялі, што фармальна ён у Беларусі забаронены", — падкрэсліла Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Паводле яе, адмена пікніка ўпісваецца ў палітыку пераследу СМІ беларускімі ўладамі, якая разгарнулася з новай сілай напачатку году.
Нагадаем, 28 жніўня мусіла адбыцца прэзентацыя дакладу ініцыятывы "Прававое дзеянне" аб пераследу анархістаў і антыаўтарытарыяў у Беларусі. Тады ўласнікі памяшкання таксама ў апошні мамент адмовілі арганізатарам.
Паводле Belsat.eu