Сёння вызваляюць Паўла Севярынца
Гэта мусіць адбыцца каля 14.00.

Сёння, 15 верасня, у Менску вызваляюць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, асуджанага на 10 сутак за інтэрв’ю ў абарону Курапатаў напярэдадні запланаванай ім масавай акцыі ва ўрочышчы.
Сустаршыню БХД мусяць вызваліць з ЦІП а 14:00, паведаміла яго жонка Вольга Севярынец.
БХД запрашае сустракаць яго па адрасе вуліца Скарыны, 20.
Паводле bchd.info