Севярынец: «Азербайджанца ўжо 5 месяцаў трымаюць у ІЧУ за тое, што ён адмаўляецца ад супрацы з ГУБАЗіКам»

Павел Севярынец, ледзь толькі выйшаў з-за кратаў пасля 10-сутачнага арышту, паведаміў у сваім пасце ў Фэйсбуку жудасную гісторыю.

Сеймур са старэйшым сынам

Сеймур са старэйшым сынам


"Трымайцеся мацней на сваіх месцах, сябры. 5 дзён з апошніх дзесяці за Курапаты сядзеў у камеры з Сеймурам Мамедгусейнавым, беларускамоўным азербайджанцам. 29 гадоў жыве і працуе ў Беларусі, у Менскім раёне, фермер, уладальнік фірмы, якая займаецца бульбай. Жонка беларуска Алеся, тры сыны (старэйшы пасьпеў адслужыць у нашым войску). Сеймур добра размаўляе па-беларуску, хіба што трохі з каўкаскім акцэнтам ("працаваў па вёсках, з беларусамі, вось і навучыўся", кажа).
Сумнавядомы ГУБАЗіК (Галоўнае упраўленне па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю і карупцыяй, - прым.Аўт) наехаў на Сеймура, патрабуючы ад яго супрацы, бо той "вырашае канфліктныя сітуацыі ў дыяспары". Маўляў, будзеш працаваць на нас, інакш зробім тэрарыстам зь ІДІЛу. Сеймур адмовіўся. Тады ў яго забіраюць беларускі пашпарт (а іншага ў Сеймура няма) і робяць яго апатрыдам, як Саакашвілі. Сеймур сам прыходзіць у міліцыю атрымаць хоць якія дакуманты — яго бяруць пад варту і трымаюць у ІЧУ Менскага раёна ужо 5 месяцаў. Высылаць яго няма куды (зараз ён асоба без грамадзянства). Пакуль ён сядзеў, цяжарная жонка нарадзіла. У пастанове суда ніякіх ІДІЛаў, затое цяпер ужо прыдуманая "аператыўная інфармацыя пра крымінальныя сувязі".
Нагадаю, што, згодна беларускага заканадаўства, супраца з "ворганамі" — справа выключна дабраахвотная. Прымус да такой супрацы шляхам ціску, шантажу, рэпрэсіяў — крымінальнае злачынства."

Чытайце таксама: Мікола Дзядок: затрыманне і суд лічу асабістай помстай ГУБАЗіКа" 


У ГУБАЗіКу сцвярджаюць, што гэта не яны напалі на лагер анархістаў пад Крупкамі.