Севярынец: Мы па-ранейшаму будзем дамагацца поўнага закрыцця рэстарацыі «Паедзем паядзім»

Павал Севярынец выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

img_2582_1024x683_logo.jpg


Палітыка затрымалі 5 верасня і пакаралі арыштам за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі каля ўрочышча Курапаты, якая тым не менш адбылася 9 верасня і сабрала каля сотні чалавек.

img_2574_1024x683_logo.jpg


Паўла сустракалі сябры, паплечнікі, а таксама жонка Вольга з сынам Францішкам.

img_2579_1024x683_logo.jpg

img_2574_1024x683_logo.jpg
img_2578_1024x683_logo.jpg
img_2577_1024x683_logo.jpg
img_2572_1024x683_logo.jpg


У панядзелак у асяродку абаронцаў Курапатаў адбудзецца нарада, як дзейнічаць надалей. Павал настроены трымаць курапацкую варту надалей, пакуль да Дзядоў. Але асноўная мэта — дамагчыся поўнага закрыцця рэстарацыі "Паедзем, паядзім" — застаецца нязменнай.