Абаронца Курапат падаў скаргу ў КПЧ ААН

12 верасня сябар Руху «За Свабоду» з Гомеля Барыс Анікееў накіраваў індывідуальны зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода


Гаворка ідзе аб інцыдэнце, які здарыўся 14 ліпеня ля брамы рэстарана "Паедзем паядзім". Анікееў з сябрам неслі тут вахту, тлумачачы наведваьнікам, што яны заязджаюць не на тэрыторыю рэстарана а на тэрыторыю масавых пахаванняў.
Супрацоўнік ДАІ, які там дзяжурыў, Дзмітры Вітушка, расцаніў дзеянні абаронцаў Курапат як парушэнне ПДД і запатрабаваў вызваліць праезджую частку. Пасля таго як усе пратэстоўцы адмовіліся, на іх склалі пратаколы і перадалі ў суд. Артыкул: 23.4. КаАП (Непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі).
2 жніўня гомельскі суддзя Яўген Шаршнёў выпісаў актывісту 8 базавых велічынь штрафу (196 руб). Абласны суддзя пакінуў прысуд у сіле.
Па меркаванню Анікеева, як ДАІ так і суд парушылі ягоныя грамадзянскія правы, замацаваныя ў міжнародных дакументах, падпісаных Беларуссю і падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з просьбай разгледзець ягоны зварот і устанавіць факт парушэння грамадзянскіх правоў у адпаведнасці з артыкуламі 19 і 20 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, што кейс Аніеева з'яўляецца перспектыўным для КПЧ ААН, так як адміністрацыйная справа не ўтрымлівае абгрунтаванняў таму, для чаго беларускія ўлады ў дадзеным выпадку абмежавалі правы грамадзяніна. 
Паводле Pyx.by