Ганна Шапуцька: У «Поедем поедим» наведнікаў усё менш

Людзі амаль не наведваюць рэстаран «Поедем поедим», былы «Бульбаш-холл», які пачаў працу каля мемарыяла-пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, — кажа грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

talaka_6_8_13_4_logo_1.jpg

Апошнія дні яна і яшчэ некалькі чалавек неслі вахту каля ўстановы:

— З кожным днём наведнікаў становіцца ўсё менш і менш. Учора з 14:30 да 20:30, пакуль мы трымалі варту, не было ніводнай машыны. Сёння наведнікаў таксама няма. Адна машына — і тое гэта хутчэй за ўсё знаёмыя. То бок фактычна за цэлы дзень няма наведнікаў, машын пяць з дастаўкі. Я фіксую, запісваю. Адзін чалавек прыйшоў наймацца на працу. Яшчэ адна жанчына таксама на працу прыехала наймацца. То бок атрымліваецца ў іх там цякучка.

Па словах Ганны Шапуцькі, абаронцы Курапатаў працягваюць збіраць подпісы пад зваротам да прэм’ер-міністра і Генпракурора Беларусі з патрабаваннем закрыць рэстаран каля мемарыяла-пахавання.

Больш за сто першых подпісаў ужо накіраваныя ў Саўмін і Генеральную пракуратуру.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя