Вольга Нікалайчык падала скаргу на Аркадзя Ізраілевіча
Вольга Нікалайчык паведаміла, што адправіла ў Пракуратуру г. Мінска скаргу на бізнесмена Аркадзя Ізраілевіча. Падставай сталі абразы, якія прагучалі 10 верасня падчас суду над "Новым часам".

Падчас паседжання Аркадзь Ізраілевіч назваў Дзяніса Івашына "кіраўніком экстрэмісцкай групы пад назвай "Абаронцы Курапат" і заявіў, што ўсё, што робяць абаронцы Курапат, з'яўляецца "антысеміцкім заказам іх электарата".
Вольга Нікалайчык лічыць гэта распальваннем міжнацыянальнай варожасці. Чакаем на адказ пракуратуры.