Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады лідара БСДГ

У бліжэйшыя выхадныя пройдзе VII з'езд партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», нязменным лідарам якой з 1998 года з'яўляецца Станіслаў Шушкевіч. На з'ездзе будзе абраны новы лідар партыі, Шушкевіч балатавацца не збіраецца.

Фота: Уладзь Грыдзін / Радыё Свабода

Фота: Уладзь Грыдзін / Радыё Свабода

У экс-спікера Вярхоўнага савета Станіслава Станіслававіча зараз праблемы са здароўем, таму на з'езд партыі ён сам, хутчэй за ўсё, не трапіць, паведамляе tut.by.
— Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-ткі, дастала, — кажа Станіслаў Шушкевіч.
Адным з прэтэндэнтам на пасаду старшыні называюць Сяргея Чэрачня, які зараз займае пасаду намесніка .
— Я не ведаю, каго абяруць, таму не будзем абмяркоўваць. Справа ў тым, што ў нас вельмі сур'ёзнае тайнае галасаванне, актыўны бюлетэнь, народ у нас вельмі сур'ёзны, дасведчаны і вельмі многае вызначаюць старыя кадры — яны члены Цэнтральнай рады, і ў іх перавага дэлегацыі з'езда, таму давайце не будзем апярэджваць падзеі. Колькі будзе кандыдатаў, пакуль сказаць не магу, але сам я, вядома, балатавацца не буду, трэба разважаць разумна. Я ўжо вельмі даўно не хацеў балатавацца, але калі ўзнікала пытанне, усе казалі: нам з табой лягчэй — мы прабіўныя. Але зараз ужо хопіць, будзем больш прабіўныя без мяне, — кажа палітык.
Пра тое, хто зменіць Шушкевіча на пасадзе лідара партыі, палітык не кажа. Як і пра тое, колькі чалавек будзе прэтэндаваць на гэтую пасаду.
Сяргей Чэрачэнь — былы член Камуністычнай партыі Беларусі.

Фота: Facebook Сяргея Чэрачня

Фота: Facebook Сяргея Чэрачня


У 2016 годзе спрабаваў вылучыцца ў дэпутаты Мірашнічэнкаўскай акругі Мінска, але Савецкая раённая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што 32,1% сабраных Чэрачнем подпісаў за яго вылучэнне былі несапраўднымі. Быў, дарэчы, адным з самых багатых у спісе жадаючых стаць дэпутатам — на той момант, згодна дэкларацыі, яго даход складаў 4,3 тысячы даляраў. 21 ліпеня 2018 года падчас сходу Цэнтральнай рады Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады быў абраны новым намеснікам старшыні Цэнтральнай рады партыі.