Станіслаў Шушкевіч застаецца лідарам БСДГ: выбары перанесены

Намесніца кіраўніка Цэнтральнай рады партыі Святлана Губейка на VII зь'здзе БСДГ прапанавала абраць новую Цэнтральную раду, рэвізійную камісію партыі, а выбары старшыні партыі і намеснікаў старшыні перанесці на наступную сесію з'езду, паведамляе Радыё Свабода.

55232359_96bf_4e43_becf_572e46bf4201_w1023_r1_s_1.jpg

Станіслаў Шушкевіч, фота Радыё Свабода
Сваю прапанову яна абгрунтавала адсутнасцю на з'ездзе старшыні БСДГ Станіслава Шушкевіча: маўляў, праводзіць выбары без яго некарэктна. Дэлегаты з'езда ўхвалілі гэту прапанову.
Статут партыі дазваляе правесці чарговую сесію з'езда цягам бліжэйшых 6 месяцаў.
Станіслаў Шушкевіч ачольвае партыю БСДГ з 1998 года. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі.
Намеснік старшыні партыі Сяргей Чарачэнь, якога называюць адным з прэтэндэнтам на пасаду лідара БСДГ, пазнаёміў дэлегатаў з'езду з новай стратэгіяй партыі.
Дата другой сэсіі з'езду пакуль не вызначаная, гэта будзе залежыць ад стану здароўя Шушкевіча.