Супрацьстаянне Масквы і Варшавы ставіць Мінск у няёмкае становішча

Калі адносіны Масквы і Варшавы абвострацца з-за размяшчэння ваеннай базы ЗША ў Польшчы (пакуль гіпатэтычнага), Беларусь рызыкуе зноў, як у гады халоднай вайны, стаць ракетным плацдармам.

Фота з сайта Міністэрства абароны РФ

Фота з сайта Міністэрства абароны РФ


Размяшчэнне ў Польшчы пастаяннай амерыканскай ваеннай базы будзе некарысным для Беларусі, бо ў гэтым выпадку «Расія будзе мець апраўданне» для размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ракет Іскандэр, магчыма з ядзернымі боегалоўкамі. Такое меркаванне выказаў на сайце naviny.by ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін, піша radyjo.net.
Алесін лічыць, што ў Беларусі ёсць тры месцы, дзе могуць размясьціць Іскандэры. Гэта аб’екты, дзе раней знаходзіліся савецкія ракеты сярэдняй далёкасці Р-400 «Вока». Маецца на ўвазе Станькова блізу Мінска, Цэль на ўсходзе краіны і Слабодка ў Берасцейскай вобласці.
Паводле эксперта, Слабодка, якая найбліжэй да польскай мяжы, можа стаць месцам дыслакацыі расійскай ракетнай брыгады.
Аўтар публікацыі адзначае, што з'яўленьне расійскіх баз у Беларусі пагражае разбурэннем цяперашняй знешняй палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Таму можна прагназаваць, што Мінск «будзе абараняцца да канца», – мяркуе Алесін.