Кіеў падаў у суд ААН мемарандум з абвінавачваннямі Расіі ў фінансаванні тэрарызму
Па словах прэзідэнта Пятра Парашэнкі, украінскі бок таксама абвінавачвае РФ у расавай дыскрымінацыі.
Украіна перадала ў Міжнародны суд ААН пашыраны мемарандум, у якім гаворыцца пра парушэнні РФ Канвенцыі аб супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму і Канвенцыі аб ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.
Пра гэта паведаміў у аўторак прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
«Вельмі сімвалічна, што Міжнародны Суд ААН вызначыў менавіта ў 12 чэрвеня — дзень Расіі — для падачы мемарандума ў справе Украіны супраць Расіі адносна парушэння Міжнароднай канвенцыі аб забароне фінансавання тэрарызму і Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Яго прэс-сакратар Святаслаў Цаголка пацвердзіў, што Украіна ўжо накіравала адпаведны дакумент у суд ААН.
Паводле tass.ru