Еўрапарламент можа заклікаць да байкоту чэмпіянату свету па футболе

Дэпутаты Еўрапейскага парламента збіраюцца ўнесці ў рэзалюцыю па правах чалавека ў Расіі пункт пра дыпламатычны байкот чыноўнікаў краін Еўрасаюза чэмпіянату свету па футболе, які днямі стартуе ў Маскве, паведамляе svoboda.org.

01aeb399_edd1_45fa_844d_29647c724a29_w1023_r1_s.jpg


«Еўрапейскі парламент, хутчэй за ўсё, будзе заклікаць да дыпламатычнага байкоту чэмпіянату свету ў рэзалюцыі па правах чалавека ў Расеі, якую павінны прыняць 14 чэрвеня», — напісаў брусельскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк у сваім Твітары. Крыніцу інфармацыі ён не назваў.


Раней пра байкот чэмпіянату свету заявілі чыноўнікі чатырох краін-удзельніц турніру.
У сакавіку прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паведаміла, што члены каралеўскай сям'і і брытанскія міністры не паедуць у Расію з-за атручвання былога афіцэра ГРУ Расіі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы.
У знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй дыпламатычны байкот падтрымала Ісландыя.
Пазней пра сваё рашэнне не прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця чэмпіянату заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
7 чэрвеня рашэнне не наведваць Расію прынялі члены ўрада Аўстраліі: міністр замежных спраў краіны Джулі Бішоп абвясціла, што на гульнях зборнай будзе прысутнічаць толькі пасол.