Арыштаваныя па справе пра 389 кг какаіну расейцы вінавацяць першага сакратара амбасады ў Аргентыне

Арыштаваныя ў Аргентыне па гучнай справе аб кантрабандзе какаіну з Лацінскай Амерыкі ў Расію Іван Блізнюк і Аляксандр Чыкала праз адваката перадалі у рэдакцыю РБК ліст, у якім выклалі сваю версію падзей. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

442a4d26_b40a_446a_ac93_607d48e6c3e5_w1023_r1_s.jpg

Блізнюк і Чыкала сцвярджаюць, што невінаватыя: «Усе абвінавачванні супраць нас былі падстроеныя». У прыватнасці, яны настойваюць на тым, што першы сакратар амбасады Расіі ў Аргентыне Алег Вараб’ёў ашальмаваў іх, каб адвесці падазрэнні, як сказана ў лісце, «ад сябе і іншых злачынцаў і наркадыпляматаў».
Вараб’ёў цяпер праходзіць па справе як сведка. Блізнюк і Чыкала пішуць, што менавіта ён адказваў за бяспеку расійскай дыпламатычнай місіі ў Аргентыне ў той момант, калі ў школе пры пасольстве былі выяўленыя валізкі з какаінам.
Пра тое, што на тэрыторыі пасольства былі выяўленыя 389 кілаграмаў наркотыку, у лютым абвясціла міністарка бяспекі Аргенты. Паводле яе, пра какаін уладам Аргентыны паведаміў расійскі амбасадар Віктар Каранэлі. Пасля гэтага какаін замянілі на муку і адсачылі шлях валізак ў Маскву. Сцвярджаецца, што гэта была сумесная аперацыя спецслужбаў. У выніку былі арыштаваныя тры чалавекі ў Расіі, у тым ліку былы загадчык гаспадаркі амбасады, адзін — у Нямеччыне і двое — Блізнюк і Чыкала — у Аргентыне.
Арыштаваныя ў Аргентыне пішуць РБК, што ня мелі фізычнага доступу у будынак школы, аховай якой займаліся «камэнданты ФСБ, якія кантралююць усіх, хто ўваходзіць і выходзіць, а таксама пранос рэчаў».
Міністэрства замежных спраў Расіі неаднаразова адмаўляла дачыненне дыпламатаў да спробы увезці ў Расію какаін. У прыватнасці, пра Вараб’ёва, аб якім гаворыцца ў лісце Блізнюка і Чыкалы, сцвярджалася, што менавіта ён западозрыў нядобрае ў сувязі з валізкамі, якія захоўваліся ў школе, і прапанаваў іх праверыць.