«Нельга казаць аб прызнанні Зяленскім і адначасова сустракацца з яго супернікам»

Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграм-канале разважае пра нядаўнюю сустрэчу Ціханоўскай і Парашэнкі.

cihanouskaja_paraszenka.jpg

«Ціханоўская сустрэлася з Парашэнкам.
Чарговы непрадуманы крок. Пазітыўны палітычны эфект ад гэтай сустрэчы вельмі сумніўны. Якая мэта сустрэчы? Няўжо надзея на тое, што Парашэнка палепшыць адносіны Офіса Святланы Ціханоўскай і офіса Зяленскага? Хутчэй наадварот.
Ціханоўская ўступіла ў вельмі адчувальную і напружаную зону ўнутранай палітыкі Украіны, дзе Парашэнка зусім не пазітыўны герой.
Нельга прасіць аб сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім і казаць аб нейкім прызнанні і адначасова сустракацца з яго палітычным супернікам.
Прычым Парашэнка не прадстаўляе, наколькі магу меркаваць, Украіну, ён прадстаўляе толькі сябе. Тым больш што ён знаходзіцца пад следствам!
Гэтая сустрэча хутчэй узмоцніць і без таго крытычны погляд Офіса Зяленскага ў адносінах да Ціханоўскай, якую абвінавацяць у палітычнай неразборлівасці і павярхоўнай цікавасці да Украіны.
 Гэта як ездзіць на візіт да Байдэна і прасіць аб падтрымцы, а адначасова сустракацца з Трампам.Так бывае, калі PR з'яўляецца мэтай палітычнай дзейнасці».
Нагадаем, сустрэча Святланы Ціханоўскай і Пятра Парашэнкі адбылася падчас форуму па бяспецы ў канадскім горадзе Галіфакс.