Святлана Ціханоўская: Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам
Святлана Ціханоўская сёння выступіла з прамоваў перад дэпутатамі літоўскага Сейма.

«У самы разгар пратэстаў Крэмль дапамог рэжыму
прапагандыстамі і грашыма. Крэмль
быў гатовы ратаваць Лукашэнку і вайскоўцамі. Сёння Лукашэнка расплачваецца з
Пуціным нашым суверэнітэтам», — цытуе Святлану Ціханоўскую «Позірк».
Дэмакратычны лідар
адзначыла ролю беларусаў, якія прыклалі намаганні, каб перашкодзіць планам
расійскай арміі: нагадала пра нізкую падтрымку вайны беларусамі, а таксама пра
дыверсіі на чыгунцы.
«Каля
паўтары тысячы хлапцоў і дзяўчат далучылася да беларускіх батальёнаў ва
ўкраінскай арміі», — дадала Ціханоўская.
Паводле яе
меркавання, «без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі, а без
свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы».