Першы цягнік са збожжам прыбыў з Украіны ў Літву. Ён ехаў у абыход Беларусі
У Літву прыбыў першы цягнік з украінскім збожжам. Ён прайшоў па тэрыторыі Польшчы. На станцыі Шэштакай яго перавядуць на каляіну 1520 мм. Далей груз адправіцца ў порт Клайпеды для пагрузкі на гандлёвыя судны, распавядае reform.news.
Перавозку арганізавалі польская Lotos Kolej і LTG Cargo. На
гэтым тыдні плануецца адправіць з Украіны яшчэ два цягнікі з сельгаспрадукцыяй.
Раней Літоўская чыгунка пратэставала маршрут з Украіны ў
абыход Беларусі для кантэйнернага цягніка.
Пастаўкі ўкраінскага збожжа набылі важнасць праз тое, што расійская армія заблакавала марскія парты Украіны ў Чорным моры. Паводое ацэнак экспертаў, збоі збожжавага экспарту пагражаюць голадам некаторым краінам Азіі і Афрыкі.
На гэтым фоне з'яўлялася інфармацыя, што з рэжыму Аляксандра Лукашэнкі могуць зняць частку міжнародных санкцый (прынамсі на вываз калійных угнаенняў) дзеля транзіту збожжа ў Літву па тэрыторыі Беларусі. Але пакуль украінцы возяць зерне праз Польшчу. Разам з тым міжнародная супольнасць прапрацоўвае пытанне разблакіроўкі ўкраінскіх марскіх партоў.