Кіраўнік украінскай выведкі: У Пуціна цэлы шэраг хвароб, але яшчэ некалькі гадоў у яго ёсць

Начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў мяркуе, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа пражыць яшчэ некалькі гадоў нягледзячы на цяжкія хваробы, сярод якіх анкалагічная. Пра гэта Буданов сказаў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

e3d7d02_lar_4888.jpg

«Так, мы пацвярджаем гэтую інфармацыю (што ў Пуціна рак — рэд.). У яго некалькі цяжкіх хвароб, адна з якіх рак. Але спадзявацца на тое, што Пуцін заўтра памрэ, не варта. Падабаецца гэта нам ці не, але гэта праўда», — заявіў ён.

Буданаў пагадзіўся, што Пуцін разгублены, ён значна скараціў доступ людзей да сябе. «Да яго цяпер заходзіць даволі нязначная колькасць людзей. Усіх астатніх ён трымае на дыстанцыі», — дадаў Буданаў.

Паводле яго слоў, у розныя перыяды свайго праўлення Пуцін задумваўся над абраннем пераемніка.

«Такіх людзей ужо было некалькі. Нягледзячы на пэўныя маніякальныя сіндромы ў яго, хутчэй за ўсё, ён баіцца сур'ёзна рыхтаваць пераемніка, разумеючы, што падчас падрыхтоўкі гэты пераемнік можа захацець сесці ў крэсла крыху раней, чым захоча сам Пуцін. Таму ён трымае ўсіх на пэўнай дыстанцыі», — распавёў Буданаў.

Раней журналісты-расследвальнікі паведамлялі, што прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў паездках суправаджаюць дзесяць лекараў, у тым ліку анколаг Яўген Селіванаў, які займаўся праблемамі шчытападобнай залозы.