Мілата дня. 9-гадовая дзяўчынка з Чарнігава абрэзала валасы і ахвяравала грошы УСУ (відэа)
9-гадовая Кіра Губіна з Чарнігава абрэзала валасы, якія ніколі раней не падстрыгала, і атрыманыя 3,5 тысячы грыўнаў аддала на патрэбы Узброеных Сіл Украіны, паведамляе «Укрінформ».
Ідэя здаць валасы дзяўчынцы прыйшла, калі яна разам са
сваімі бацькамі і трыма братамі і сёстрамі хавалася ў хованцы ад абстрэлаў.
Дзяўчынка кажа, што раней тата катэгарычна забараняў зразаць косы: «У інтэрнэце я ўбачыла, што дзяўчаты абразаюць валасы пад карэ, і за гэта можна атрымліваць грошы. Я раней гэтага не ведала. Я вырашыла паехаць у
цырульню, абрэзаць валасы, прадаць і аддаць грошы на УСУ», — распавядае
Кіра.
Яна сказала, што тата быў супраць, заўсёды. Казаў: «У цябе шыкоўныя валасы, ніколі не будзем іх абразаць». На гэты раз тата пагадзіўся без ваганняў.
У сям'і Губіных чацвёра дзяцей. Яны пераехалі ў Чарнігаў два
гады таму. Іх дом стаіць на ўскраіне горада, якую з першых дзён вайны
абстрэльвалі расійскія войскі. Дом выстаяў, але мае патрэбу ў рамонце.
«У нас ёсць сябры, якія служаць ва УСУ. Цяпер яны пад
Луганскам, іх там каля 20 чалавек. Яны цяпер збіраюць на рацыі,
цеплавізары», — распавядаюць бацькі.
А Кіра спадзяецца, што яе прыклад натхніць і іншых.
Раней паведамлялася, што 10-гадовая Таццяна з Чарнаўцоў пазбавілася
сваёй доўгай касы, каб перавесці атрыманыя 3,1 тыс. грыўнаў у дапамогу украінскім
воінам.