Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Польшчы з рабочым візітам. Толькі што яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Далей яна правядзе перамовы з іншымі замежнымі палітыкамі і дыпламатамі.
У Варшаве Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі
НАУ Паўлам Латушкам і Уладзімірам Астапенкам, «Рабочага руху» і ByPol, адзначае «Наша Ніва».
У сераду, 6 кастрычніка, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з
беларусамі дыяспары ў Варшаве на акцыі на плошчы Жалезнай Брамы (Plac Żelaznej
Bramy), якая пачнецца а 17:30.