Святлана Ціханоўская: «Усяго за тры дні беларусы вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці»

Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала вынікі народнага галасавання.

photo_2021_02_21_13_53_14.jpg

«За тры дні за перамовы прагаласавалі больш за 620 тысяч беларусаў. Гэта абсалютны рэкорд для ўсіх апытанняў ў «Голасе» з лета 2020-га.
Рэакцыя рэжыму рушыла ўслед неадкладна. Прапаганда распавядае пра тое, у чым рэжым разбіраецца лепш за ўсё - фальсіфікацыях і накрутках. Яны адключаюць інтэрнэт, блакуюць сайты, прымушаюць людзей галасаваць «супраць». Яны хочуць зноў пасеяць страх - але з кожным днём толькі ўзмацняюць свой уласны.
Але ў іх няма ніводнай магчымасці заблакаваць чат-боты, праз якія вы галасуеце. Калі вас вымусілі прагаласаваць «супраць», вы можаце дома бяспечна аддаць паўторны голас «за» - залічыцца толькі апошні вынік. За 8 месяцаў існавання «Голаса» ні адзін нумар не быў рассакрэчаны. Вы можаце прагаласаваць і выдаліць перапіску - і тады не застанецца ніякіх слядоў.
Памятаеце: нам спрабуюць перашкодзіць, таму што ў гэтага галасавання ўжо ёсць вынікі. У АБСЕ беспрэцэдэнтна хутка зрэагавалі на галасаванне за перамовы. Ініцыятыву падтрымалі ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі, уключаючы Каардынацыйны Савет, Паўла Латушку, Валерыя і Вераніку Цапкалаў, ByPol, фонды салідарнасці і грамадзянскія ініцыятывы. МЗС Славеніі, МЗС Аўстрыі, старшынства Швецыі ў АБСЕ, місія ЗША у АБСЕ, эксперты, парламентарыі нацыянальных парламентаў і Еўрапарламента — усе яны падтрымалі нас і гатовыя дапамагчы Беларусі. І для гэтага ім патрэбен ваш голас.
Вы ж адчуваеце: усяго за тры дні мы зноў вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці. Галасаванне наглядна паказвае, што беларусы не здаюцца і хочуць пераменаў. Мы зноў адчуваем падтрымку ўсяго свету. І ведаем, што голас беларусаў ужо пачуты. Давайце зробім яго яшчэ мацней!»