Больш за 700 000 чалавек прагаласавалі пад петыцыяй Ціханоўскай за перамовы з уладамі
Агульнанацыянальнае галасаванне, абвешчанае Святланай Ціханоўскай, скончыцца 25 сакавіка.
Апазіцыйная ўдзельніца выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 году
Святлана Ціханоўская выступіла з анлайн-зваротам, у якім заклікала да
агульнанацыянальнага галасавання за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу, нагадвае «Свабода».
Вялікае галасаванне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады,
ByPol і іншых арганізацый адбываецца на платформе «Голас». Дзеля гэтага
Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.
Нягледзячы на спробы ўлад блакаваць сайт платформы «Голас,»
беларусы працягваюць выказвацца па пытанні перамоў з уладамі. Па стане на 11
гадзін 40 хвілін 23 сакавіка прагаласавала больш за 700 тысяч чалавек. З іх
толькі крыху больш за 8 тысяч чалавек выступілі супраць перамоў.