Сёння ў Вільні адбылася акцыя ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага
Святлана Ціханоўская разам з іншымі беларусамі прайшла ад Кафедральнай плошчы да Ратушы.

Падчас маршу людзі скандавалі: «Свабоду палітвязням, Сяргею Ціханоўскаму!».
На плошчы Святлана Ціханоўская зрабіла прамову, далей прагучалі «Муры», у адкрыты мікрафон выказваліся беларусы. Пад канец акцыі збіралі подпісы супраць катаванняў у Беларусі, якія маюць скіраваць адмысловым спавяшчальнікам ААН.
