Святлане Ціханоўскай уручаны медаль Чатырох Свабодаў імя Франкліна Рузвельта

Уручэнне ўзнагароды адбылося ў Мідэльбургу.

svjatlana_cihanouskaja_1.jpg

Святлане Ціханоўскай уручаны медаль Чатырох Свабодаў імя Франкліна Рузвельта.
На цырымоніі прысутнічалі нашчадкі прэзідэнта ЗША, каралеўская сям'я Нідэрландаў, прэм'ер-міністр краіны і іншыя высокія чыноўнікі.
Ціханоўская нагадала ім пра беларускіх палітвязняў і антываенны рух. А ўзнагароду прысвяціла ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены.
Уручэнне ўзнагароды адбылося ў Мідэльбургу.