Святлану Ціханоўскую запрасілі выступіць у Камітэце па замежных справах у Сенаце ЗША
Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі Джын Шахін, Крысам Мэрфі і Робам Портманам падчас іх візіту ў Вільню.
![e20qq2fxoaudclq.jpeg e20qq2fxoaudclq.jpeg](/img/v1/images/e20qq2fxoaudclq.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сустрэчы абмяркоўваліся атакі на Hrodna.life, TUT.by, «Белсат» і незалежных журналістаў у Беларусі. Ціханоўская прапанавала падтрымаць «Радыё Свабода»і запусціць беларускую рэдакцыю «Голаса Амерыкі». Таксама абмяркоўваўся магчымы ўдзел Ціханоўскай у саміце G7, паведамляе REFORM.by са спасылкай на штаб Ціханоўскай.
Сенатары запрасілі Ціханаўскую наведаць Вашынгтон і выступіць у Камітэце па замежных справах у Сенаце ЗША ў чэрвені.
Роб Портман адзначыў у Twitter, што дзейныя санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі недастаткова эфектыўныя, і падтрымаў увядзенне санкцый у дачыненні да найбольш адчувальных для рэжыму сфер.