Штаб Ціханоўскай паскардзіўся ў ЦВК і гарвыканкам на перашкоду мітынгу 6 жніўня ў Мінску

Скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію прынесла давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, паведамляе Радыё Свабода.

334ddb7a_4d9e_4663_b3d8_a73ecaadf5c5_w1023_r1_s.jpg

6 жніўня ўлады Савецкага раёну плануюць праводзіць у парку Дружбы народаў святочныя мерапрыемствы ў гонар чыгуначных войскаў.
«У нас ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што мы адразу пасля рэгістрацыі падалі заяўкі на ўсе даты, у тым ліку на 6 жніўня. Тое, што сёння запланавана на пляцоўцы парку Дружбы народаў, ня мае дачынення да агітацыі. Мы лічым дзеянні адміністрацыі Савецкага раёну Менску незаконнымі, яны парушаюць выбарчае заканадаўства, мы просім гэтыя рашэнні адмяніць», – сказала Свабодзе Вольга Кавалькова.
Кавалькова зазначыла, што чыгуначных войскаў не існуе з 2006 году, а таксама павіншаваць іх магчыма на любой іншай пляцоўцы.
Аналагічную скаргу аб’яднаны штаб падаў таксама ў Мінгарвыканкам.Вольга Кавалькова звярнула ўвагу, што і іншыя пляцоўкі, выдзеленыя для агітацыі, могуць быць занятыя.
У пададзенай скарзе згадваецца права кандыдата праводзіць агітацыйныя мітынгі на 6 пляцоўках у Мінску. Вольга Кавалькова адзначыла, што «мерапрыемства запланаванае і будзе праведзена».