Тайвань забараніў экспарт у Расію і Беларусь многіх сучасных мікрасхем
Тайвань забараніў экспарт у Расію і Беларусь чыпаў з тактавай частатой больш за 25 МГц.
Акрамя тактавай частаты менш за 25 МГц, мікрасхемы, якія адгружаюцца ў Расію і Беларусь, павінны мець не больш за 144 кантактаў, паведамляе «Інтэрфакс».
Забароненыя ў Расію і Беларусь таксама і пастаўкі пастаўляць асобных відаў літаграфічнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца для вырабу мікрасхем.
Адзначаецца, што Беларусь трапіла пад абмежаванні, бо яна можа дапамагчы Расіі імпартаваць такія тавары. Прынамсі, так патлумачылі абмежаванні тайваньскія чыноўнікі.