Турцыя і ААН дамагліся «збожжавага калідора»?
Турцыя і ААН здолелі дамовіцца з Расіяй і Украінай аб адкрыцці калідора для экспарту збожжа, якое затрымалася ва ўкраінскіх партах.
Пра гэта стала вядома турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu. Спасылаючыся на турэцкія дыпламатычныя крыніцы, СМІ паведамляе, што кульмінацыяй гэтых намаганняў можа стаць падпісанне адпаведнага пагаднення ў Стамбуле.
Як піша Anadolu, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган нарэшце здолеў дамагчыся пэўнага поспеху ў сваіх дыпламатычных спробах вырашыць "збожжавы канфлікт". З самага пачатку вайны ён захоўваў нейтральную пазіцыю паміж Украінай і Расіяй.
У Стамбуле плануецца стварэнне Цэнтра рэгулявання ўзаемадзеяння Масквы і Кіева пры пасярэдніцтве Анкары і ААН. У рамках гэтай ініцыятывы на сусветныя рынкі будзе экспартавана 20 мільёнаў тон збожжа.
Тым не менш, згодна з прагнозамі, ураджай пшаніцы ва Украіне ўпадзе на 40%, у прыватнасці, у гэтым сезоне будзе сабрана крыху больш за 19 мільёнаў тон пшаніцы.
Паводле euronews.com