Türkiye замест Turkey — ААН пагадзілася са зменамі

Арганізацыя аб'яднаных нацый заменіць міжнароднае напісанне назвы Турцыі на Türkiye замест Turkey.

turkiye.jpg

Адзначаецца, што новы брэнд «Türkiye» цяпер дзейнічае і на замежных мовах,піша «Еўрапейская праўда»..

Спікер ААН Стэфан Дзюжарык паведаміў, што яны атрымалі ліст міністра замежных спраў Турцыі Меўлюта Чавушаглу на імя генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша з просьбай выкарыстаць «Türkiye» замест «Turkey» на міжнароднай арэне. Спікер сказаў, што змена назвы краіны ўступіла ў сілу з моманту атрымання лісты.

Чавушаглу абвясціў аб афіцыйнай падачы ліста ААН і іншым міжнародным арганізацыям у аўторак. «Сумесна з нашым дырэктаратам камунікацый мы паспяхова падрыхтавалі для гэтага добрую глебу. Мы далі магчымасць ААН і іншым міжнародным арганізацыям, краінам убачыць гэта змяненне ў выкарыстанні “Türkiye”», — сказаў Чавушаглу.

Рэбрэндынг краіны быў распачаты ў мінулым годзе, і прэзідэнт Турцыі заявіў, што ён «найлепшым чынам дэманструе і прадстаўляе культуру, цывілізацыю і каштоўнасці турэцкай нацыі».