У Брэсце ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы
У Брэсце ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы. Загад аб мабілізацыі 38-й брыгады аддаваў старшыня МУС Аляксандр Астрэйка.
10 і 11 жніўня ў Брэсце з’явіліся ваенныя. Яны літаральна ачапілі ўвесь цэнтр гораду і не давалі жыхарам выходзіць з уласных пад’ездаў. Прымянялася агнястрэльная зброя, што відаць па фотаздымках, выкладзеным у інтэрнэт і па выказваннях відавочцаў, паведамяле www.racyja.com.
Пры гэтым пра так званае “ваеннае становішча” ніхто афіцыйна не папярэджваў мірнае насельніцтва. Сілавікі толькі сцвярджаюць, што была інфармацыя аб выкарыстанні ўнутраных войскаў і арміі на старонках дзяржаўных выданняў, што сведчыць аб загадзя падрыхтаванай аперацыі.
Яшчэ ў апошні выбарчы тыдзень былі
неадназначныя выказванні, а па факту пагрозы ў вуснай форме з экранаў
тэлебачання аб нібыта прафілактычных мерах для навядзення парадку пасля
кампаніі. Улады называлі выкарыстанне ваенных і арміі “дадатковым
фізічным кантролем”.