Чацвёрты дзень супрацьстаяння ў Брэсце: выразныя рысы ваеннага становішча

Пра тое, як прайшоў чарговы пратэстны дзень у Брэсце, — у рэпартажы нашага карэспандэнта.

bera_7_logo.jpg

 

Пад вечар 12 жніўня цэнтр Брэста быў заблакаваны толькі пачынаючы ад скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Дзясяткі экіпажаў ДАІ стаялі-ездзілі па Маскоўскай, а таксама на вуліцах вакол цэнтральнай часткі горада.

Кветкі на Кобрынскім мосце

Кветкі на Кобрынскім мосце

На парэнчы Кобрынскага моста нехта прымацаваў мальвы. Месца памяці з мноствам кветак ды іконай усталявалі таксама пры скрыжаванні праспекта Машэрава і пешаходнай вуліцы Савецкай. Бадай што гэта звязана з заявай МУС пра прымяненне тут учора вогнепальнай зброі і пра параненага нападніка, які быццам бы наблізіўся да міліцыянтаў з арматурай у руках і не адрэагаваў на папераджальныя стрэлы ўверх. Міліцыянт ДАІ пацвердзіў мне інфармацыю пра параненага.

 

Цэнтр Берасця пусты, на праспекце Машэрава
міліцыянты. 

Цэнтр Берасця пусты, на праспекце Машэрава міліцыянты. 

bera_3_logo.jpg


Фота 4.

Месца памяці перад вуліцай Савецкай

Месца памяці перад вуліцай Савецкай

.

Кветкі былі і на Варшаўскім мосце цераз Мухавец. Сёння інтэрнэт аднавіўся і ў Берасці, і ў сацыяльных сетках паведамілі, што туды адцяснілі так званыя “касманаўты” са шчытамі і цяжкай тэхнікай частку мірных пратэстоўцаў з бульвара імя Касманаўтаў сапраўдных, найперш Пятра Клімука, бюст якога пазірае на баі гэтых днёў.

У дварах квартала перад Варшаўскім мостам палохалі жыхароў сваім выглядам вайскоўцы ў касках, балаклавах ды берцах з сапраўднымі аўтаматамі. Быў заўважаны і дзіўны патруль: двое воінаў у амуніцыі з аўтаматамі, АМАПавец у берцах ды наплечніках  у суправаджэнні дзвюх дзявуль, адкрытасць вопраткі якіх шчыра кампенсавала цяжкую апранутасць сілавога блоку.

Двары абстаўленыя вайскоўцамі з “Калашнікавымі”

Двары абстаўленыя вайскоўцамі з “Калашнікавымі”

bera_6_logo.jpg


Пратэстоўцы гэтым разам сабраліся ў іншым, не цэнтральна размешчаным  месцы. Іхняя тактыка ўсё больш нагадвае блізкую беларусам партызанку.

Што да сілавікоў, то сацыяльныя сеткі паведамляюць пра  затрыманні днём у памяшканні аднаго з фітнэс-цэнтраў на вуліцы Савецкай і пра ўвагу міліцыянтаў да недзяржаўных назіральнікаў на выбарах. З аднымі пагутарылі, іншых пакінулі ў РАУС.
Еўрарадыё абнародавала скінутую ім копію старонкі з Кнігі прыёмкі пацыентаў. Зарэгістравана паступленне 12 жніўня  пецярых маладых людзей з раненнямі рознай цяжкасці. Двое “лёгкіх”, двое сярэдняй цяжкасці — у аднаго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, у другога кулявое раненне левай часткі грудзіны. Пяты, Шутаў Генадзь, падаецца яго адрас на вуліцы Луцкая, меў адкрытае пранікаючае вогнепальнае раненне чэрапа, шматаскепкавы пералом зводу чэрапа з пераходам на яго аснову, ушыб і разлажэнне мозгу.

То без каментару. Крый вас і нас Божа, 25 гадоў прасядзеўшы, і браць такія кошты за яшчэ даўжэй, яшчэ больш. 

Спіс параненых людзей у Брэсце. Фота “Еўрарадыё”

Спіс параненых людзей у Брэсце. Фота “Еўрарадыё”