У Галоўным упраўленні разведкі Украіны ёсць спіс на ліквідацыю: і першы ў ім — Пуцін

Намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў гутарцы з нямецкімі журналістамі Welt распавёў пра тое, хто з'яўляецца мэтай №1 на знішчэнне. Паводле Скібіцкага, галоўнай задачай заўсёды з'яўляецца «ліквідацыя камандзіра, які аддае загад атакаваць». «Пуцін каардынуе і вырашае, што адбываецца», — дадаў ён.

Фота РИА Новости

Фота РИА Новости

Журналіст нямецкага выдання Welt спытаў у прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Вадзіма Скібіцкага, ці стаіць украінскі бок за нападамі на расійскіх прапагандыстаў.

«На мой погляд, рускія ваююць адзін з адным, змагаюцца за свой прыход да ўлады. Такія людзі, як Яўген Прыгожын, Ігар Гіркін і іншыя, якія крытыкуюць урад і войска», — адзначыў украінскі выведнік у інтэрв'ю.

Паводле слоў Вадзіма Скібіцкага, для ўкраінскай разведкі гэта не самыя галоўныя мэты, а ў прыярытэце — камандзір падраздзялення, які загадвае сваім людзям атакаваць. Пры гэтым ён паказаў, што на чале «расстрэльнага спісу» знаходзіцца Пуцін.

«Ён (прэзідэнт РФ – Рэд.) каардынуе і вырашае, што адбываецца. У канчатковым выніку, аднак, кожны павінен будзе адказаць за свае дзеянні. Начальнік Генштаба Валерый Герасімаў і міністр абароны Сяргей Шайгу спланавалі напад — і цяпер не могуць павярнуць назад. Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў першыя месяцы быў усюды, а дзе ён цяпер? Ён зразумеў, што стратэгічна пуцінскі рэжым ужо прайграў. Але гэта не канец спісу, ёсць яшчэ Сяргей Суравікін і рускія камандзіры, якія ўвайшлі, думаючы, што будуць удзельнічаць у парадзе», — адзначыў Скібіцкі.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі заўважыў, што ў «чорны спіс» таксама ўвайшоў уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.

«Мы ваюем — і гэта нашы ворагі. Калі важная фігура вырабляе і фінансуе для іх зброю, то яе адхіленне ад гэтага выратавала б жыцці многіх мірных жыхароў. Згодна з міжнароднымі канвенцыямі, гэта законная мэта», — зрабіў выснову Скібіцкі.

velt_pra_pucina.jpg

У СМІ час ад часу з'яўляецца інфармацыя, што расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. Так, выданне The Sun пісала, што ў яго ранняя стадыя хваробы Паркінсана і рак падстраўнікавай залозы.

У студзені 2023 года кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў адзначыў, што Пуцін хворы на рак. Ён спадзяецца, што кіраўнік Крамля хутка памрэ.

Зрэшты, разведка ЗША сцвярджае, што Пуцін здаравейшы, чым многім хацелася б.

Паводле УНІАН