У Курапатах затрыманы Павел Севярынец
Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга.
![1536149360_sieviaryniec_paval.jpg 1536149360_sieviaryniec_paval.jpg](/img/v1/images/1536149360_sieviaryniec_paval.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.
Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.
Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць, піша прэс-служба БХД.