Вольгу Севярынец не пусцілі на суд над мужам

Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў сёння 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Палітык быў затрыманы напярэдадні, 5-га верасня ў Курапатах.

Фотаздымак Т. Уласенка

Фотаздымак Т. Уласенка

Суддзя А. Крапачоў выдаліў сёння на судовым паседжанні жонку Паўла Волю Севярынец разам з пяцімесячным немаўляці. Як паведамляюць сведкі працэсу, аргументам паслужыла тое, што працэс, нібыта, можа траўмаваць псіхіку дзіцёнка.
Супрацоўнікі МУС, якія выступілі сведкамі на працэсе сярод іншага сведчылі, што віна палітыка была ў тым, што

«этот гражданин давал интервью журналистам на белорусском языке».

Пасля агалошвання прысуду Павел пакінуў настаўленне свайму сыну: «Францішак, беражы маму!».
Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць.