Вярхоўны суд Індыі дэкрыміналізаваў аднаполыя сувязі

Вярхоўны суд Індыі пастанавіў, што гомасэксуалізм не з’яўляецца крымінальным злачынствам у краіне.

lgbt_2.jpg

«Крымінальны пераслед за сэксуальныя кантакты ірацыянальны, дэспатычны і відавочна неканстытуцыйны», — заявіў старшыня Вярхоўнага суда Індыі Дзіпака Місра.
Крымінальны пераслед за аднаполыя сувязі быў ўведзены ў краіне ў 1861 годзе, калі Індыя была брытанскай калоніяй. Паводле дадзенага закону, за «ненатуральныя цялесныя сувязі» прызначалася 10-гадовае турэмнае зняволенне.
У 2009 годзе высокі суд Дэлі адмяніў закон, але ў 2013 годзе ён быў адноўлены. У 2016 годзе суд вярнуўся да гэтага пытання пасля падачы петыцыі, у якой патрабавалі перагледзець папярэдняе рашэнне як «судовую памылку».
У чэрвені 2017 гады нямецкі парламент прагаласаваў за легалізацыю аднаполых шлюбаў. За прагаласавалі 393 дэпутаты, супраць — 226, чатыры ўстрымаліся. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла аб тым, што дэпутаты ад яе кааліцыі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХДС / ХСС) галасавалі «па сумленні», а не кіраваліся лініяй партыі. Сама Меркель галасавала супраць.
Паводле РБК