У Мінабароны паскардзіліся, што іншыя дзяржавы адмаўляюцца ад сустрэч з прадстаўнікамі Беларусі
У Вене праходзіць канферэнцыя вайсковых прадстаўнікоў дзяржаў АБСЕ.

Прадстаўнікі іншых дзяржаваў адмаўляюцца праводзіць працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі Мінабароны Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны палкоўнік Аляксандр Вянгура, піша «Еўрарадыё».
Як паведамляе прэс-служба вайсковага ведамства, Аляксандр Вянгура удзельнічае ў штогадовай сустрэчы начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў
дзяржаў-удзельніц АБСЕ. Яна праходзіць у Вене.
У сваім выступе Вянгура пацвердзіў, што Беларусь застаецца будзе няўхільна выконваць міжнародныя дамовы і пагадненні ў галіне кантролю над узбраеннямі. Таксама ён заклікаў працягваць узаемадзеянне абаронных ведамстваў у пытаннях кантролю над узбраеннямі — нягледзячы на палітычную і эпідэміялагічную абстаноўку.