У Мінску затрымалі менеджара McDonald's
Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмізму і «нясмачнай ежы».
У Мінску затрымалі 23-гадовага менеджара рэстарана McDonald’s Дзяніса Ландзічанку, паведамляюць праваабаронцы.
У набліжаных да сілавікоў тэлеграм-каналах паведамляецца, што малады чалавек падазраецца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама «шкоднай і нясмачнай ежы».
У апублікаваным 14 жніўня пакаяльным відэа Дзяніс распавёў, што быў падпісаны на Ne*ta і рабіў рэпосты.
Рэстаранам McDonald’s падрыхтавацца?