У Віцебску прапаноўваюць галасаваць па месцы, у Мінску пацыентам бальніц прыносяць бюлетэні

Як і чакалася, у ходзе галасавання на рэферэндуме адбываюцца татальныя парушэнні.

1575550802_0_0_3072_1728_1920x0_80_0_0_17a3afd66ac20f4c289e86c9a5e9f667.jpg

У Віцебску члены выбарчых камісій ходзяць па кватэрах і прапаноўваюць прагаласаваць на месцы.
Праваабаронцам стала вядома пра тое, што ў Віцебску па пад'ездах дамоў ходзяць людзі, якія прадстаўляюцца сябрамі выбарчай камісіі і прапановаўваюць прагаласаваць на месцы — каля дзвярэй кватэры.
Пацыентам мінскіх бальніц прыносяць бюлетэні і глядзяць, як яны галасуюць.
Праваабаронцам стала вядома пра факты парушэння таямніцы галасавання ў другой бальніцы Мінска. Паведамляецца, што пасля раздачы бюлетэняў пацыентам супрацоўнікі выбарчай камісіі стаяць над людзьмі і глядзяць, хто як галасусе.