У Беларусі пачаўся асноўны дзень галасавання на рэфэрэндуме па зменах у Канстытуцыю
ЦВК Беларусі заявіла, што датэрмінова на рэфэрэндуме прагаласавалі амаль 43% грамадзян.
Участкі для галасавання будуць адчыненыя з 8.00 да 20.00. У бюлетэні для галасавання толькі адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Варыянтаў адказу два: за і супраць. У спісы для галасавання ўключана 6 818 948 грамадзян Беларусі — на 26 тысяч менш, чым на выбарах 2020 года.
ЦВК Беларусі заявіла, што датэрмінова на рэфэрэндуме прагаласавалі амаль 43% грамадзян.
Рэферэндум будзе адбывацца не толькі ва ўмовах татальнай несвабоды, але і ва ўмовах вайны ва Украіне і звязаным з ёй вялікім грамадскім напружаннем. Імёны сябраў камісій засакрэчаныя, незалежных назіральнікаў ад беларускага грамадства на ўчастках не будзе. Чакаецца, што ўчасткі будзе абараняць (ад каго?) не толькі міліцыя, але і народныя дружыннікі, а выбарцам стварылі некамфортныя ўмовы для галасавання.