У Вільні адбыўся пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі (фота)

Чарговы пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй зладзілі беларусы Вільні. Па ініцыятыве арганізатараў акцыі Вікторыі Андруковіч і Кірылы Крывіцкага пікетоўцы сабраліся 19 снежня каля беларускага пасольства пад ужо старым і сталым усім вядомым слjганам «Беларусь — гэта не Расія!»

Вікторыя Андруковіч, адна з арганізатарак пікету.

Вікторыя Андруковіч, адна з арганізатарак пікету.

Да пікетоўцаў далучыліся дэпутаты Сейму, сябры літоўскай хрысціянскай дэмакратыі былы пасол Літвы ў ЗША Жыгімонтас Павілёніс, Мантас Адаменас і Лаўрынас Кашчунас і выказалі падтрымку літоўскага боку беларусам, якія занепакоенныя сумнеўнай інтэграцыяй, небяспечнай як для Беларусі, так і Літвы.

protesto_akcija_prie_baltarusijos_ambasados_83089581_logo.jpg


Былы пасол Літвы ў ЗША Жыгімонтас Павілёніс
Своесаблівым карсэтам пікету сталася сімвалічная вытрымка з Канстытуцыі Беларусі (артыкул 57): «Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна». Акрамя праявы грамадзянскай пазіцыі пікетоўцаў, важнай мэтай пікету стаўся заклік да дэмакратычнай супольнасці Літвы аб дапамозе і патэнцыйнай геапалітычнай рызыцы ў рэгіёне.

img_4966_1_logo.jpg


img_5010_logo.jpg


img_5022_logo.jpg


img_5031_logo.jpg