Упершыню сустрэліся Лукашэнка і Зяленскі

Упершыню сустрэліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі. Беларускі кіраўнік і прэзідэнт Украіны праводзяць перамовы ў Жытоміры, дзе праходзіць II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі / Скрыншот з відэатрансляцыі Радыё Свабода

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі / Скрыншот з відэатрансляцыі Радыё Свабода

Кіраўнікі краін збіраюцца пагаварыць не толькі пра беларуска-ўкраінскія дачыненні, але і пра пытанні рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі.

Лукашэнка спачатку не верыў ў перамогу Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Аднак пасля толькі пазітыўна выказваўся пра яго.

Уладзімір Зяленскі сустрэў Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце. Лукашэнка прыляцеў на верталёце. Іх перамовы праходзяць у будынку абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

"Мы заўсёды будзем самымі добрымі, надзейнымі вашымі прыхільнікамі, вашымі партнёрамі", — сказаў беларускі кіраўнік прэзідэнту Украіны.

euroradio.fm