Валянцін Стэфановіч: Статкевіча прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні (відэа)
За апошні тыдзень палітвязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў.
Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў красавіку, і харчовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар, а 3 красавіка – перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.
Сітуацыю з узмацненнем ціску на вязня сумлення Мікалая Статкевіча сайту palitviazni.info каментуе намеснік старшыні
Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.