За нацыянальныя сцяжкі — на 10 сутак
Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Асіпчык пакарала арыштам на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.
Ілля Дабратвор
Дабратвор быў затрыманы 22 красавіка, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі. Яго спынілі па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі склалі на актывіста два адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі). Ілля вёз у аўтамабілі украінскія і бел-чырвона-белыя сцяжкі, усяго 30 штук.
Сведкамі на працэсе выступілі супрацоўнікі міліцыі Пястрак і Кісялёў.
Па кожнаму артыкулу было вынесенае пакаранне па 7 сутак арышту, аднак канчаткова, шляхам частковага складання, суддзя Асіпчык пакарала яго арыштам на 10 сутак.