Затрыманы сябра аргкамітэту Дня Волі Мікалай Казлоў
У Мінску затрыманы сябра аргкамітэту Дня Волі Мікалай Казлоў — былы міліцыянт, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Пра гэта ў Facebook паведаміў яго паплечнік Генадзь Верацінскі.
Літаральна за гадзіну да затрымання “НЧ” размаўляў з Казловым наконт Дня Волі. Тады ён размаўляў вольна і, верагодна, затрымання не чакаў.