Зялёныя гатовыя заплаціць штраф замест арганізатаркі велапрабегу

Учора стала вядома пра прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці арганізатаркі Мінскага велапрабега стылягаў, які адбыўся 17 жніўня і выклікаў вялікую ўвагу з боку раварыстаў-удзельнікаў, а таксама СМІ. Ініцыятару велапрабега згодна з часткай 2 артыкула 23.34 “Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях” інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь, а менавіта 2 мільёны беларускіх рублёў.  



default.png

З выхадам у свет новага закону аб масавых мерапрыемствах, было відавочна што шматлікія мерапрыемствы, якія праходзяць без адмысловых працэдур па рэгістрацыі ў Гарвыканкаме павіны падпадаць пад пільную ўвагу праваахоўных органаў. Але не вяселлі з аўтапрабегамі па Мінску, не дваровыя спабоніцтвы па хакеі, якія  згодна з новым законам, таксама павінны узгадняцца загадзя, ніколі не былі нагодай для судовага разбіральніцтва ці штрафавання кагосьці з арганізатараў.


Дык чаму так сталася, што менавіта арганізатарку крэатыўнай роварнай акцыі, за правядзенне выдатнейшага мерапрыемства, якое стала пазітыўнай  інфармацыйнай нагодай для СМІ і прадставіла Мінск толькі ў добрым свеце, пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь?

Сыходзячы з дзейсных норм заканадаўства, пад такую ж самую адказнасць павінны падпадаць кожнае вяселле, хатняе свята з колькасцю наведвальнікаў больш за тры ці нават несанкцыянаванае агульнае шпацыраванне калонны вучняў акадэміі МУС па вуліцах Мінску.

Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці арганізатаркі велапрабегу мінскіх стылягаў сведчыць аб несумленнасці, выбарнасці і праўладнай падпарадкаванасці правасудзя ў нашай краіне.

Беларуская партыя “Зялёныя”  заклікае да салідарнасці з арганізатаркай велапрабегу, і лічыць яе ахвярай існага прававога становішча ў рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу, мы заяўляем аб гатоўнасці пакрыць яе выдаткі на штраф у 2 мільёны рублёў, каб вылучыць яе з пасткі фізічна невыканальнага заканадаўства, а таксама адзякаваць за прасоўванне самага экалагічнага віда транспарту сярод жыхароў сталіцы.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных