Знік лідар АГП Мікалай Казлоў

Верагодна, яго затрымалі.

kazlou_3.jpg

Знік лідар АГП Мікалай Казлоў. Верагодна, яго затрымалі, палітыку пагражае да 3 гадоў.
Як расказалі ў прэсавай службе Аб'яднанай Грамадзянскае Партыі, старшыню абвінавачваюць паводле часткі 1 арт. 407 (наўмыснае разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння).
Раней Мікалай Казлоў гаварыў:
«Напэўна, Следчы камітэт мне помсціць, што я не падпісаў у іх абавязанне аб неразгалошванні, але гэта маё права на абарону. Галоснасць – гэта таксама форма абароны. Яны хочуць, каб мы пахаваліся, а яны рабілі свае брудныя рэчы. Прававое бязмежжа ў Беларусі дасягнула неверагодных маштабаў».