Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца на Акрэсціна
Пра гэта паведамілі яго калегі па Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Напярэдадні ўвечары ён знік.
Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе «Наша Ніва».
Учора Казлоў выходзіў з дому да сябра і напісаў таму а 18.39, што, калі яго не будзе праз 15 хвілін, значыць, яго затрымалі. Да сябра ён не дайшоў і ад таго часу не выходзіў на сувязь.
Як раней расказалі ў прэсавай службе Аб'яднанай грамадзянскай партыі, старшыню абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 407 («Наўмыснае разгалошванне даных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»).