Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў трапіў з ізалятара ў бальніцу: катаванні на Акрэсціна працягваюцца

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў дастаўлены з ізалятара на Акрэсціна ў шпіталь МУС.

photo_2021_01_15_12_49_25.jpg


Казлова затрымалі ўвечары 22 сакавіка і змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. 23 сакавіка над ім пачаўся суд па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне). Суд праходзіў па скайпе, перадае REFORM.by.

Казлоў заявіў пра дрэннае самаадчуванне і хадайнічаў аб пераносе працэсу. Паводле яго слоў, ён сядзеў у аднамеснай камеры, у якой знаходзіліся восем чалавек. На падлогу камеры выплюхнулі каля 20 літраў канцэнтраванага раствору хлоркі.